Вербавічы – вёска, цэнтр Вербавіцкага сельскага савета, за 10 кіламетраў на поўдзень ад Нароўлі, 27 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Ельск (на лініі Калінкавічы-Оўруч), 188 кіламетраў ад Гомеля, на р. Мытва (прыток р. Прыпяць), на ўсходзе меліярацыйныя каналы і мяжуе з Палескім радыяцыйна-экалагічным запаведнікам. Каля вёскі залежы мергелю. Транспарныя сувязі па аўтадарозе Кіраў-Нароўля, якая праходзіць праз вёску. Вёска Вербавічы размешчана на правым берагу ракі Мытва, у сямі кіламетрах ад уваходу яе ў Прыпяць. Па пісьмовых крыніцах вядома з ХVI ст. як вёска Вербкавічы ў Мазырскім павеце Мінскага ваяводства ВКЛ. У 1750-51гг. вяскоўцы ўдзельнічалі ў антыфеадальным паўстанні. З 1794г.Вербавічы — уладанне Аскеркаў, з пачатку ХІХст. – Горватаў. З ХVІІІ ст. дзейнічала Параскеўская царква. 17.04.1847 г. царква згарэла, а ў 1853 г. збудавана новая, мураваная (з’яўляецца помнікам архітэктуры позняга барока).
Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Вербавічы ўвайшлі ў склад Расійскай Імперыі. У 1795 г. — сяло, 26 двароў. У 1850 г. 28 двароў, 161 жыхар, уладанне палкоўніка Бразіна. У 1864г. адкрыта народнае вучылішча, якое размяшчалася ў наёмнай сялянскай хаце. У 1885 г. 32 двары, 266 жыхароў. Паводле перапісу 1897г. у сяле ёсць царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма, у Нароўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі. У 1908 г. 86 двароў, 572 жыхары. З 20.08.1924 г. цэнтр Вербавіцкага сельскага савета Нараўлянскага, з 25.12.1965 г. Ельскага, з 06.01.1965 г. Нараўлянскага раёна Мазырскай (да 26.07.1930 г. і з 21.06.1935 г. да 20.02.1938 г.) акругі, з 20.02.1938 г. Палескай, з 08.01.1954 г. Гомельскай вобласці. У пачатку 1925 г. адкрыта паштовае аддзяленне. У 1930 г. арганізаваны калгасы “Камунар” і “Новыя Вербавічы”, працавалі вятрак (з 1922 г.) і кузня. У 1932 г. да вёскі далучаны пасёлкі Буглакі, Меляхі і Нідзеічы, у 1939 г. прыядналіся хутары Свіркі і Меляхі. У 1936 г. пачатковая школа ператворана ў 7-гадовую.
Згодна перапісу 1897 г. у вёсцы знаходзяцца царква, народнае вучылішча, хлебазапасны магазін, карчма. Вербавічы ў складзе Нараўлянскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерніі.
У канцы ХІХ ст. сяляне стварылі сельскагаспадарчае таварыства, у 1905 г. у яго уваходзіла 37 гаспадарак, якія мелі 1009,2 дзесяціны зямлі.
У 1909 г. Вербавічы (86 двароў, 572 жыхары) знаходзяцца ў складзе Нараўлянскай воласці Рэчыцкай губерніі. Штогод 28 красавіка і 28 кастрычніка тут праводзіліся кірмашы.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У 1924 г. у вёсцы пабудаваны ветраны млын. З 30.08.1924г. Вербавічы – цэнтр сельсавета.
У пачатку 1925 г. у вёсцы Вербавічы адкрылася паштовае аддзяленне. У 1925 г. жыхары мястэчка арганізавалі сельскагаспадарчую арцель “Чырвоны маяк”, у якую ўвайшлі 22 сям’і. У 1930 г. арганізаваны першы калгас “Новыя Вербавічы”. У 1934 г. у вёсцы была завершана калектывізацыя.
У 1936 г. адбылося аб’яднанне калгасаў “Камунар”, “Новыя Вербавічы”, “Чырвоны партызан”.
Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна па зову камуністычнай партыі разам з усім савецкім народам паўсталі на барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і жыхары вёскі Вербавічы. З ліку камуністаў, камсамольцаў быў створаны атрад для барацьбы з варожымі дыверсантамі. У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала патрыятычная падпольная група (кіраўнік Н. Кулажанка). У баі за вёску і наваколле ў лістападзе 1943 г. загінуў 21 воін (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). 179 вяскоўцаў загінулі на фронце. У барацьбе з фашысцкімі акупантамі на франтах Вялікай Айчыннай вайны ў партызанскіх атрадах удзельнічалі каля 300 чалавек. За актыўнае ўдзельнічанне на франтах Вялікай Айчыннай вайны і партызанскіх атрадах, праяўленне мужнасці і адвагі былі ўзнагароджаны каля 100 чалавек.
Пасля вызвалення Нараўлянскага раёна вялікая работа праведзена па аднаўленню калгаса, узмацаванню калгаснай уласнасці і жыллёва-будаўніцкай прамысловасці. У першыя пасляваенныя гады былі пабудаваны новыя дамы, у якія перасяліліся з зямлянак звыш 260 чалавек.
Паводле перапісу 1959 г. 1150 жыхароў. Цэнтр калгаса “Кастрычнік”. Размешчаны майстэрня камбіната бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, фельдшарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, 3 магазіны, дзіцячы сад.
У выніку аварыі на 4-блоку ЧАЭС 26 красавіка 1986 г. у навакольнае асяроддзе была выкінута вялікая колькасць доўгажывучых радыёнуклідаў. У канцы мая 1992 г. кіраўніцтва Нараўлянскага раёна атрымала вынікі комплекснага даследвання вёскі Вербавічы, праведзенага супрацоўнікамі Гомельскага філіяла навукова-даследчага інстытута радыяцыйнай медыцыны, — “Данныя па ацэнцы доз і рэкамендацыі па вядзенню сельскай гаспадаркі, а таксама заключэнне аб магчымасці пражывання ў дадзеным населеным пункце”. Радыяцыйная абстаноўка ў Вербавічах – здавальняючая.
У 1995 г. Вербавіцкі сельскі савет быў скасаваны ў сувязі з чарнобыльскай трагедыяй.
Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.2, кн.2. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005. 520с.: іл. Тыраж 4000 экз.
ISBN 985-11-0330-6 ISBN 985-11-0302-

Антоненко Василий Емельянович
Родился в 1925 году в деревне Гридни Наровлянского района (Вербовичский сельский Совет). Боевой путь ветерана Великой Отечественной войны начался со вступления его в партизанский отряд имени Сталина. Первой боевое крещение Василий Емельянович получил у д. Крутая, на Украине, в сражении с карателями, собиравшимися расправиться с местным населением. Жители были спасены, но партизаны понесли тяжелые потери. В том бою В. Е. ранили, он потерял глаз, однако остался в строю. Делая засады, взрывая железные дороги, мосты, нападая на вражеские гарнизоны, партизаны шли по тылу противника дальше на Запад, через Польшу, Румынию, Чехословакию. В 1945 году партизанское соединение вошло в состав войск 4-го Украинского фронта. Недолго пришлось воевать Василию Емельяновичу в действующей армии. В одном из боев, в Чехословакии, он был тяжело ранен и до конца года проходил лечение в госпитале. После войны Василий Емальянович трудился в колхозе на разных работах: полеводом, животноводом. За добросовестный труд награждался грамотами, денежными премиями правления колхоза. Не остался незамеченным и боевой путь ветерана. За мужество и героизм, проявленные в тылу врага и на фронте, В. Е. Антоненко награжден орденом Отечественной войны II-й степени, медалями «За боевые заслуги», «За победу над Германией в Великой Отечественной войне 1941-1945 гг.», многими юбилейными наградами.
Честь и слава Вам, Победители//Прыпяцкая праўда,- 2010.- 8 мая.-С.7